РУ БЕ EN

Экскурсія «Успаміны Бацькаўшчыны»

01.04.2024

Любіць сваю зямлю значыць ведаць яе. Педагагічны калектыў цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі здзейсніў аўтобусную экскурсію «Успаміны Бацькаўшчыны» ў вёску Стойлы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

У рамках экскурсіі педагогі наведалі музей «Успаміны Бацькаўшчыны», у якім захоўваюцца работы народнага майстра Міколы Тарасевіча. Яго творчасць унесена ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі. “Драўляны народ” майстра праслаўляе не толькі хутар Стойлы на Пружаншчыне, дзе нарадзіўся аўтар, але і краіну. Мікалай Васільевіч выразаў фігуркі з дрэва, складаў з іх цэлыя кампазіцыі з глыбокім сэнсам.

У аграсядзібе «Стулы» на майстар-класе па вырабу птушак, упрыгожаных засушанымі раслінамі, педагогі паказалі свае творчасць і фантазію. Павучальны, напоўнены глыбокім сэнсам, спектакль тэатра-батлейкі пра Белавежскую пушчу выклікаў у ўдзельнікаў экскурсіі душэўны водгук.

Завяршылася экскурсія традыцыйным «Гуканнем вясны».

 

 

ФОТАГАЛЕРЭЯ