РУ БЕ EN

Гарадскі фестываль-конкурс «Батлейка» сабраў дзяцей і дарослых на свята народнай культуры

22.01.2024

20 студзеня 2024 года ў актавай зале Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Брэста адбыўся VII гарадскі фестываль-конкурс “Батлейка”.

Арганізатарамі фестывалю-конкурсу з’яўляюцца:

аддзел па адукацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта;

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста».

Фестываль-конкурс праводзіцца з удзелам Маскоўскай і Ленінскай раённых арганізацый г. Брэста Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

         Асноўная мэта фестывалю – развіццё жанра батлеечнага тэатра як напрамку творчай дзейнасці дзіцячага калектыву; інтэграцыя яго з вуснай народнай творчасцю, музыкай, выяўленчым і дэкарактыўна-прыкладным мастацтвам.

         У гэтым годзе ў конкурснай праграме прынялі ўдзел навучэнцы 9 устаноў адукацыі горада Брэста і выхаванцы Нядзельнай школы, якая дзейнічае пры праваслаўным прыходзе храма ў гонар Свяціцеля і Цудатворца Мікалая г. Брэста. Конкурсная праграма фестывалю складалася з двух намінацый – “Тэатр-батлейка: традыцыя і сучаснасць”, у якой былі прадстаўлены пастаноўкі як на традыцыйныя біблейскія сюжэты, так і казачныя сюжэты, легенды, гісторыі з сучаснага жыцця. У намінацыі “Юныя златавусцы” юныя рытары прадставілі свае разважанні на тэмы “Як маленькая казка дарогу ў вялікі свет паказвае”, “Казка – маленькая мадэль светабудовы”, “Філасофскія высновы батлеечных тэатраў”.

 

  

 

Пераможцы і прызёры фестывалю-конкурсу атрымалі падарункі ад Маскоўскай і Ленінскай раённых арганізацый г. Брэста Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Пераможцаў узнагароджвалі Клюка Таццяна Сяргееўна і Сакалюк Вера Мікалаеўна, вядучыя спецыялісты гэтых арганізацый.

Шчырыя словы падзякі ў адрас юных батлеечнікаў і іх кіраўнікоў выказала старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Грамадскай арганізацыі “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Дземідовіч Таццяна Анатольеўна.

         Як заўсёды феставаль “Батлейка” стаў сапраўдным святам духоўнасці, дабрыні, дзіцячай творчасці і завяршыў шэраг святочных навагодніх і калядных мерапрыемстваў, якія былі праведзены ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

         Віншуем з узнагародамі! Жадаем новых поспехаў!

Пераможцы і прызеры VII гарадскога фестывалю-конкурсу “Батлейка”

1.Намінацыя “Тэатр-батлейка:традыцыя і сучаснасць”

Узроставая група – 6-10 гадоў

Дыплом I ступені

Тэатр-батлейка

ДУА “Гімназія №1 г.Брэста імя Абаронцаў Брэсцкай крэпасці”

Кіраўнік Касцюк Святлана Мікалаеўна

 

Дыплом I ступені

Тэатральная студыя “Экспромт”

ДУА “Пачатковая школа № 7 г. Брэста”

Кіраўнік Цішко Лілія Канстанцінаўна

 

Дыплом II ступені

Аб’яднанне “Светлыя зорачкі”

ДУА “Сярэдняя школа № 21 г. Брэста”

Кіраўнік Сандрыкава Вольга Аляксандраўна

 

Узроставая група – 11-14 гадоў

Дыплом I ступені

Аб’яднанне “Тэатральная творчасць”

ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Брэста імя А.Ф.Наганава”

Кіраўнік Наўцэня Вольга Аляксандраўна

 

Дыплом II ступені

Аб’яднанне “Батлейка”

ДУА “Сярэдняя школа № 37 г. Брэста”

Кіраўнік Салапура Тамара Іванаўна

 

Дыплом III ступені

Аб’яднанне “Берасцейцы”

ДУА “Сярэдняя школа № 33 г. Брэста”

Кіраўнік Пяшко Вольга Сяргееўна

 

Дыплом III ступені

Тэатр-батлейка “Светлячок”

Нядзельнай школы, якая дзейнічае пры праваслаўным прыходзе

храма ў гонар Свяціцеля і Цудатворца Мікалая г. Брэста

Кіраўнік Валевіч Алена Фёдараўна

 

2. Намінацыя “Юныя златавусцы”

Дыплом I ступені

Мірановіч Мацвей,

вучань ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Брэста”

Педагог Філіпава Наталля Аляксееўна

 

Дыплом I ступені

Гушча Паліна,

вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 35 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Ракасоўскага К.К.”

Педагог Падлеская Галіна Аляксееўна

 

Дыплом II ступені,

Худзік Арыяна,

вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Брэста”

Педагог Філіпава Наталля Аляксееўна

 

Дыплом II ступені,

Швораб Кірыл,

вучань ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В.І.Хована”

Педагогі: Асавец Лія Аляксадраўна,

Багдановіч Людміла Мікалаеўна

Глядзець усе фота з фестывалю

Відэа-рэпартаж з навасцей

 

Фотогалерея: