РУ БЕ EN

“Няма прыгажэй краіны, чым мая Беларусь..."

19.09.2023

16 верасня у Цэнтры дадаковай адукацыіі дзяцей і моладзі г. Брэста
адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства!
Лейтматывам усяго свята сталі словы: “Няма прыгажэй краіны, чым мая
Беларусь. Яна ў сэрцы кожнага, яна ў сэрцы тваім і маім. Таму што ўсе мы –
яе дзеці”. Дню народнага адзінства, нашаму народу, нашай квітнеючай
краіне прысвяцілі свае майстэрства выхаванцы адзела мастацкай творчасці.
Любоўю і павагай аб’яднаны песні, танцы, мастацкае чытанне нашых
выхаванцаў. Узорны ансамбль народнага танца “Злаціца”, кіраўнік Іванчук
Ю.А., узораная вакальная студыя “Аліса”, кіраўнік Шосцік Н.І., вакальнае
аб’яднанне “Чароўны мікрафон”, кіраўнік Сарокіна Н.М., танцавальнае
аб’яднанне “Вясняначка”, кіраўнік Фігура А.Дз., аб’яднанне “Клуб вясёлага
настрою”, кіраўнік Раманчук Т.Я., былі цёпла сустрэты гледачамі. А
фінальную песню “Мы дзеці твае, Беларусь!” выхаванцы вакальнага
аб’яднання “Чароўны мікрафон” выконвалі разам з залам і пад
апладысменты.
Віншуем усіх са святам! З днём народгага адзінства!!!

Фотогалерея: